Агучанае абвінаваўчае заключэнне па злачынствах сталінізму ў Беларусі

2008 2008-10-29T10:43:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Абвінаваўчае заключэнне па разгляду злачынстваў сталінізму ў Беларусі агучанае на пашыраным паседжанні грамадскага трыбунала ў Мінску.
У склад трыбунала ўваходзіць 12 чалавек. Ім былі разгледжаныя дакументы дзяржаўных і прыватных архіваў, следчыя справы, паказанні сведкаў - пацярпелых і відавочцаў, матэрыялы грамадскіх слуханняў "Злачынствы сталінізму ў Беларусі", якія адбыліся ў 2006-2008 гадах.

У заключэнні гаворыцца, што гіганцкі маштаб рэпрэсій, іх планавы і фальсіфікаваны характар, санкцыя дзяржавы на масавае ўжыванне катаванняў і неверагодная жорсткасць прысудаў, зачыненасць судавытворчасці і выкарыстанне пазасудовых формаў расправы над людзьмі, падаўленне мінімальных праяваў незадавальнення і недаверу - усё сведчыць пра свядомую палітыку бальшавіцкага генацыду і тэрору на ўсё тэрыторыі СССР і БССР, якая ўваходзіла ў яго склад.

Грамадскі трыбунал канстатуе, што без справядлівага суда нашчадкаў над дзяржаўнымі злачынцамі немагчымае станаўленне прававой дзяржавы. У заключэнні падкрэсліваецца важнасць далейшага ўвекавечання памяці ахвяраў сталінізму і шырокага грамадскага абмеркавання яго наступстваў.

Аўтары дакументу адзначаюць, што суд над генацыдам і асобамі, вінаватымі ў яго здзяйсненні, не абавязкова мусіць адбывацца ў Беларусі, ён можа прайсці і ў іншай дзяржаве альбо ў міжнародным крымінальным трыбунале.

Сярод тых, хто падпісаў дакумент, прафесар Георгій Штыхаў, гісторыкі Якаў Басін, Ігар Кузняцоў, пісьменнік Леанід Маракоў, былы вязень ГУЛАГу Сяргей Ханжанкоў, кінадраматург Уладзімір Халіп, праваабаронца Вячаслаў Сіўчык ды іншыя.

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international