На Полаччыне дапыталі моладзевага актывіста

2008 2008-10-29T08:22:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

28 кастрычніка супрацоўнікі Полацкага РАУС Валеры Драгун і Юлія Дзямешчанка дапытвалі актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Маладая Беларусь” Алеся Круткіна. Яны прыехалі ў вёску, дзе пражыве ягоная маці.

Як распавёў Алесь “Радыё Рацыя”, прычынай допыту міліцыянты назвалі быццам бы ўцягванне ў палітычную дзейнасць непаўнагадовых, а менавіта дзейнасць  палачанаў Карэна Платонава і Кацярыны Жогаль ў межах кампаніі “Байкот 2008”.

Міліцыянты ня ведалі, што Алесь Круткін выйшаў з Маладога фронту, і вельмі цікавіліся дзейнасцю юнака ў дадзенай арганізацыі, а таксама ў беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Маладзён, спаслаўшыся на артыкул 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адказваць адмовіўся.

Пад час высвятлення прозвішчаў міліцыянтаў, тыя спыталіся, навошта гэта яму. А калі пачулі, што дзеля таго, каб распавесці пра нечаканы візыт сродкам масавай інфармацыі, запэўнілі, што пра полацкага актывіста ў бліжэйшы час пісаць будуць багата. Як лічыць Алесь Круткін, гэта падобна на пагрозу ўзбуджэння нейкай справы.

Не выключана, што яна можа стаць адказам мясцовых уладаў на ініцыяваную моладзевым актывістам грамадзянскую справу супраць намесніка полацкага выканкаму па ідэялягічнай працы за адмову пад час выбараў у правядзенні пікету пад лёзунгам “Байкот 2008”. Рашэнне чыноўніка Круткін кваліфікаваў як парушэнні сваіх грамадзянскіх правоў на вольнае выказванне палітычных меркаванняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international