М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”

2008 2008-10-27T15:27:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня суд гораду Баранавічы адхіліў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму “Наш край”.


Мікалай Чарнавус паведаміў, што паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Кульбеды было надзвычай кароткім: “Як толькі зайшлі я, рэдактар газэты і журналіст, то судзьдзя агучыла: “Імем Рэспублікі Беларусь у пазове Мікалая Чарнавуса да газэты “Наш край” адмовіць. Усё! Усе — вольныя”.

Са словаў Мікалая Чарнавуса, сёньня ён запатрабаваў рашэньне Баранавіцкага суду, каб накіраваць апэляцыю ў суд вышэйшай інстанцыі. “Свабода” паведамляла, што газэта “Наш край” сёлета 24 траўня надрукавала вялікі артыкул на дзьвюх старонках, які, на думку Мікалая Чарнавуса, быў “заказным” і зьневажаў яго як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мікалаю Чарнавусу 55 гадоў, ён індывідуальны прадпрымальнік, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international