Арганiзацыi пенсiянераў зноў адмоўлена ў рэгiстрацыi

2008 2008-10-22T16:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мiнiстэрства юстыцыi адмовiла ў рэгiстрацыi рэспублiканскага грамадскага аб'яднання беларускiх пенсiянераў "Наша пакаленне", паведамiла БелаПАН кiраўнiк iнiцыятыўнай групы па яго стварэннi Таццяна Зялко.

17 кастрычнiка Т.Зялко i намеснiк старшынi iнiцыятыўнай групы Iгар Арлоў звярнуліся ў Мiнюст, бо 16 кастрычнiка завяршыўся тэрмiн з дня падачы дакументаў на дзяржаўную рэгiстрацыю аб'яднання.

"Ад начальнiка ўпраўлення грамадскiх аб'яднанняў Мiнюста Алега Слiжэўскага мы даведалiся аб адмове ў рэгiстрацыi "Нашага пакалення". Паводле слоў чыноўнiка, нагодай для адмовы сталi заявы членаў iнiцыятыўнай групы: адзiн з iх паведамiў, што ён нiбыта не ўдзельнiчаў ва ўстаноўчым з'ездзе; паводле iнфармацыi другога, з'езд праводзiўся не ў Мiнскай вобласцi, а ў сталiцы", — паведамiла Т.Зялко.

Паводле яе слоў, iм "так i не ўдалося атрымаць тэкст пiсьмовага паведамлення аб адмове ў рэгiстрацыi, а таксама сведчання таго, што гэта паведамленне было адпраўлена заяўнiкам поштай". "На пытанне аб вяртаннi заяўнiкам дзяржаўнай пошлiны, якая складае 900 тысяч рублёў, чыноўнiк Мiнюста таксама адказаў адмовай", — зазначыла Т.Зялко.

Члены iнiцыятыўнай групы маюць намер адстойваць сваё права на аб'яднанне, абараняць правы пенсiянераў, займацца iнфармацыйнай i асветнiцкай дзейнасцю.

Т.Зялко нагадала, што нягледзячы на запрашэнне прадстаўнiкi Мiнюста праiгнаравалi ўстаноўчы з'езд аб'яднання, які адбыўся 17 жнiўня ў Мiнскай вобласцi. У з'ездзе ўдзельнiчалi 78 пенсiянераў з Мiнска i ўсiх абласцей краiны, за выключэннем Гродзенскай. Быў прыняты статут i праграма арганiзацыi, абраны кiруючыя органы. Праграма змяшчае прапановы па пенсiённай рэформе, скiраванай на змяненне заканадаўства з мэтай захавання памеру пенсiй працуючым i звольненым пенсiянерам, а таксама на спрашчэнне сiстэмы разлiку пенсiй.

Нагадаем, што многiя з тых, хто ўвайшоў у склад новай арганiзацыi, у 2005—2006 гадах ужо спрабавалi стварыць рэспублiканскае грамадскае аб'яднанне пенсiянераў "Старэйшыны". Тады Мiнюст адмовiў заяўнiкам у рэгiстрацыi арганiзацыi, не мела поспеху i спроба абскарджваць гэтую адмову ў Вярхоўным судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international