Чаму на службу міліцыі і КДБ пастаўлены ваенкаматы?

2008 2008-10-24T16:10:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аб тым, што расследаванне справы аб лiпеньскiм выбуху ў Мiнску працягваецца, карэспандэнт "Народнай волi" даведаўся ў... ваенкамаце.

Днямi мне прынеслi позву з ваенкамата Першамайскага раёна сталiцы. "Дакумент" уяўляў сабою неахайна абарваны кавалачак паперы, на якiм было напiсана: "На основании закона Республики Беларусь "О воинской службе" предлагаю Вам явиться в Первомайский районный военный комиссариат по адресу г.Минск, пер.Калининградский 7а, 2-й корпус для уточнения сведений воинского учета".

Засмуцiла тое, што ў позве не былi прастаўлены нi дата, нi час, хаця яе аддалi пад роспiс. Вусна паведамiлi аб тым, што мяне чакаюць у ваенкамаце 13 кастрычнiка з дзевяцi ранiцы да пяцi вечара. I я пайшоў…

Пайшоў, думаючы, што ў ваенкамаце i сапраўды будуць удакладняць нейкiя звесткi. Аднак у той дзень з вайскоўцамi ў Першамайскiм ваенкамаце сустрэцца не давялося. Мяне, роўна як i ўсiх астатнiх, чакалi людзi ў цывiльным.

Усiх, хто прыйшоў па позве, накiроўвалi да асобнага ўвахода. Людзей было шмат. Калi надышла мая чарга, убачыў, што ў доўгiм ваенкаматаўскiм калiдоры за трыма сталамi сядзяць нейкiя людзi i актыўна запаўняюць нейкiя анкеты... Высветлiлася, што "рукамi" ваенкамата мяне i iншых запрасiлi, каб "адкатаць пальчыкі" — зняць адбiткi пальцаў. "Пра выбух у Мiнску чулi? Вось мы i працуем", — коратка паведамiлi людзi ў цывiльным... "А нашто ж падманвалi пра ўдакладненне звестак?" "Менш размаўляйце!"

Адмаўляцца пакiнуць адбiткi я не стаў, хаця меў на гэта законнае права. Але сiтуацыя абурыла. I, калi судзiць па размовах з такiмi ж, як я, "прызыўнiкамi", то не толькi мяне. Што гэта за следства, калi падазраюць усю краiну, калi следчыя дзеяннi i экспертызы праводзяць не члены следчай групы, а немаведама хто? Калi людзей запалохваннямі i падманам зацягваюць на следчыя мерапрыемствы.

— Тое, што адбываецца вакол расследавання мiнскага выбуху, iначай як iмiтацыяй назваць нельга, — каменцiруе сiтуацыю юрыст Iгар Рынкевiч. — Вiдавочна, што ў следства няма нiякай жыццяздольнай версii. Што датычыцца правамоцнасцi дзеянняў, скiраваных на "адкатванне" пальцаў, то ў законе прапiсана, што здача адбiткаў — справа добраахвотная. Выключэнне складаюць толькi людзi, якiх падазраюць у злачынстве. А гэта значыць, што ад "адкатвання" пальцаў усе астатнiя могуць адмовіцца.

Тое, што на "службу" мiлiцыi i КДБ пастаўлены ваенкаматы, яшчэ раз даказвае, што Беларусь — несвабодная дзяржава. Праз ваенкаматы вызываюць тых, да каго нельга дачапіцца праз адмiнiстрацыйныя цi крымiнальныя правапарушэннi.

Апошнiя падзеi сведчаць, што ў Беларусi запанаваў палiцэйска-жандарскi прынцып i што ёсць указанне атрымаць адбiткi пальцаў лiтаральна кожнага жыхара краiны. Як я разумею, ствараецца дактыласкапiчны банк даных. Па законе, здаваць адбiткi цi не — справа добраахвотная, але сiлавiкi вырашылi дзейнiчаць у абход закона. Любой дзяржаве, калi яна далёкая ад дэмакратыi, важна кантраляваць сваiх грамадзян. А потым кожнага няўгоднага можна будзе часова iзаляваць, сказаўшы, што "на месцы злачынства знойдзены адбiткi пальцаў, вельмi падобныя на вашы"...

ТЫМ ЧАСАМ

Падазроных ва ўчыненнi выбуху зноў няма. Пра гэта паведамiла прэс-служба Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Нягледзячы на тое, што мiлiцыя апытала i дапрасiла сотнi тысяч (калi не мiльёны) людзей; нягледзячы на тое, што былi дзесяткi затрыманых i арыштаваных; нават нягледзячы на абяцаннi прадаставiць "праз тры днi" фотаробаты падазроных i хутка раскрыць злачынства… Следства так i не зрушылася ў нейкiх канкрэтных накiрунках. Што i казаць, вельмi "прафесiйная" работа! Незразумела адно: чаму за яе плацяць такiя вялiкiя заробкi?!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international