Прадпрымальнік супраць дзяржаўнай газэты

2008 2008-10-23T16:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд горада Баранавічы 23 кастрычніка разглядаў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму «Наш край».

Заслухаўшы бакі і сьведак, судзьдзя Ірына Кульбеда абвясьціла, што рашэньне будзе вынесена ў будучы панядзелак, 27 кастрычніка.

Заяўнік Мікалай Чарнавус лічыць, што атрымаў маральную перамогу:

«Напрыканцы судзьдзя пытаецца: “Чаго вы дамагаецеся?” Адказваю, што патрабую, каб у газэце “Наш край” было надрукаванае абвяржэньне. Судзьдзя зноў цікавіцца: “А трэба, каб і прабачэньня папрасілі?” Адказваю, што мне гэта не патрэбна. Няхай надрукуюць абвяржэньне і вернуць тыя 105 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны, якія я змушаны быў заплаціць».

«Свабода”паведамляла, што газэта “Наш край” сёлета 24 траўня надрукавала вялікі артыкул на дзьвюх старонках, які, на думку Мікалая Чарнавуса, быў “заказным” і зьневажаў яго як кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international