Рэдактара незалежнай газеты абвінавацілі ў адміністратыўным правапарушэньні

2008 2008-10-23T16:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20 кастрычніка рэдактар недзяржаўнага выдання «Брестский курьер» Мікалай Аляксандраў быў выкліканы ў абласную пракуратуру, дзе мусіў даць тлумачэнні наконт скаргаў, накіраваных на газету двума жыхарамі Брэста. У выніку на сп. Аляксандрава склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні «за неналежнае выкананне заканадаўства аб зваротах грамадзян», які днямі будзе накіраваны для разгляду ў суд.

Першую скаргу накіраваў у рэдакцыю прадпрымальнік А. Бялоў з нагоды артыкулу «Меченые деньги» — гэта быў рэпартаж з судовага пасяджэння аб хабарніцтве, дзе сп. Бялоў выступаў у якасці сведкі (нумар «БК» ад 10.07.2008 г.) Адказ на скаргу газета дала пазней чым праз месяц.

Другое парушэнне тычылася скаргі грамадзянкі М. Рабцэвіч з нагоды публікацыі ў газеце фотаздымка яе дачкі. Нагадаем, тады газета тэрмінова надрукавала прабачэнні, але ў рэдакцыі не захаваўся арыгінал звароту спн. Рабцэвіч.

Паколькі згодна з заканадаўствам (Палажэннем аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, зацверджаным пастановай Саўміна РБ ад 26.05.2005 г.) адказнасць у такіх выпадках нясе кіраўнік установы, пратакол быў складзены на галоўнага рэдактара «Брестского курьера».

Як заўважыў Мікалай Аляксандраў у гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу БАЖ, бадай што ўпершыню да недзяржаўнай прэсы вылучаныя прэтэн­зіі такога кшталту. Улічваючы, што рэдакцыя кожны дзень прымае шмат лістоў і наведнікаў, весці ўлік усіх зваротаў фактычна нерэальна, — кажа рэдактар.

«Парушэнне парадку рэагавання на звароты грамадзян можа стаць дадатковым спосабам ціску на незалежныя СМІ. Бо ў пракуратуры, калі складалі на мяне пратакол, паведамілі, што ў выпадку новых парушэнняў будзе накіравана заява ў Міністэрства інфармацыі, якое можа афіцыйна папярэдзіць выданне за невыкананне закона», — зазначыў галоўны рэдактар «Брестского курьера».

Нагадаем, што на рахунку выдання ўжо ёсць адно папярэджанне паводле арт. 5 Закона «Аб друку». У верасні Міністэрства інфармацыі папярэдзіла рэдакцыю за «замах на маральнасць грамадзян». Нагодай для санкцый стаў змест сканворда, выпадкова надрукаванага ў жнівеньскім нумары «Брестского курьера».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international