Прадстаўнік “Міжнароднай амністыі” намагаецца сустрэцца з кіраўнікамі сілавых міністэрстваў

2008 2008-10-24T12:38:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Amnesty International

Amnesty International

Афіцыйны прадстаўнік праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” (Amnesty International) Хізэр МакГілл наведвае з візітам Беларусь. Пад час візіту яна плануе правесьці шэраг сустрэч з адказнымі супрацоўнікамі Міністэрства унутраных спраў і Мінюста, Вярхоўнага Суда, іншых арганізацый.

Пакуль, як паведаміла МакГілл, чыноўнікі неахвотна йдуць на кантакт. У Вярхоўным Судзе, напрыклад, адмовіліся ад сустрэчы, спаслаўшыся пры гэтым на занятасьць кіраўніцтва. Толькі прадстаўнікі Мінюста і Міністэрства ўнутраных спраў паведамілі, што пытаньне аб сустрэчы ў дадзены момант разглядаецца.

Найперш, міжнародную праваабаронцу цікавіць пытаньне прымяненьня ў судовай практыцы Беларусі сьмяротнага пакараньня і перспектывы яго канчатковай адмены. Нагадаем, што Рэспубліка Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай дзяржавай, якая не адмовілася ад прымяненьня сьмяротнага пакараньня.

Хізэр МакГілл плануе таксама наведаць некалькі гарадоў і правесьці сустрэчы з мясцовымі праваабаронцамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international