У Горадні затрыманыя журналісты

2005 2005-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 чэрвеня каля 10.45 на плошчы Леніна ў Горадні міліцыянты затрымалі журналістаў, якія пратэставалі супраць таго, што ўлады не даюць выходзіць газэце Саюзу Палякаў Беларусі “Glos znad Niemna”. Журналісты разгарнулі транспарант з надпісам па-польску: “Вярніце палякам “Glos znad Niemna”, паведамляе Радыё Свабода.

Пікет працягваўся лічаныя хвіліны. Сярод затрыманых – галоўны рэдактар “Glosu znad Niemna” Анджэй Пісальнік, ягоныя супрацоўнікі Інэса Тодрык, Ігар Банцар, а таксама галоўны рэдактар часопіса “Magazyn Polski” Андрэй Пачобут і карэспандэнт газэты “Салідарнасць” Іван Роман.

Усіх затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС. Андрэй Пачобут пасьпеў паведаміць па тэлефоне нашаму карэспандэнту, што іх завялі ў “ленінскі пакой” і складаюць пратаколы паводле трох артыкулаў — за непадпарадкаваньне міліцыі, за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і за “антысанітарыю”, бо пікетоўцы паклалі свае газоне свае рэчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international