Ці адновяць Івана Шылу ў школе?

2008 2008-10-22T16:13:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

31 кастрычніка ў Салігорскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб выключэньні маладафронтаўца Івана Шылы са школы.

Цягам некалькіх месяцаў суд зацягваў справу не жадаючы прымаць яе да разгляду і адсылаючы пазыўніка, бацьку маладзёна, у аддзел адукацыі. Суд вышэйшай інстанцыі параіў зьвярнуцца ў Міністэрства адукацыі, якое ізноў накіравала ў аддзел адукацыі. Натуральна, што аддзел адукацыі, які меў непасрэднае дачыненьне да выключэньні маладафронтаўца са школы, скаргу не задаволіў.

2 кастрычніка Уладзімер Шыла зноўку зьвярнуўся ў Суд салігорскага раёна. Гэтым разам суд пагадзіўся разгледзець справу і прызначыў дату паседжаньня на 31 кастрычніка.

Нагадаем, намесьнік старшыні "Маладога Фронту" Іван Шыла быў выключаны "за актыўную грамадзкую дзейнасьць" за дзень да апошняга іспыту па ангельскай мове. Раней пэдрада школы дапусьціла моладзевага актывіста да іспытаў, але па патрабаваньні зь Менска пры паўторным галасаваньні пэдрада прыняла рашэньне аб выключэньні. Дырэктарка школы Вольга Сянькова напісала ў знак пратэсту заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні, а яе намесьнік па выхаваўчай працы Алена Семчанкова была звольненая за «дрэнную працу».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international