Прадпрымальнікі рыхтуюць марш пратэсту

2008 2008-10-21T15:28:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыватныя гандляры з рынкаў у Беларусі пачалі падрыхтоўку да вулічнай акцыі ў Менску, якую назвалі “Маршам прадпрымальнікаў”.


Пратэст плянуецца на панядзелак 15 сьнежня. Пра гэта заявіў сёньня “Свабодзе” старшыня Рады рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка: “Мы ўжо рыхтуемся да гэтай акцыі. Будзем патрабаваць ад прэзыдэнта і ўраду краіны захаваць у 2009 годзе стабільныя ўмовы працы прадпрымальнікаў. Гэта — адзіны падатак і аплата фіксаванага мытнага каэфіцыенту пры ўвозе з Расеі тавараў трэціх краінаў”.

Суразмоўца паведамляе таксама пра падрыхтоўку да акцыі і яе маршрут:  “Праводзім сходы на рынках, распаўсюджваем улёткі, працуем з актывістамі. Акрамя таго, выяжджаем у рэгіёны. Маршрут акцыі: ад Акадэміі навук па праспэкце Незалежнасьці на вуліцу Сурганава і да плошчы Бангалор”.

Ад 2004 году грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва” праводзіла ў Менску і ў рэгіёнах мітынгі і страйкі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international