Актывісты моладзевай арганізацыі АГП затрыманыя за акцыю супраць перайменавання вуліц.

2005 2005-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шаснаццаць актывістаў арганізацыі “Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны саюз – Маладыя дэмакраты” (моладзевае аддзяленьне Аб’яднанай грамадзянскай партыі) выйшлі 3 ліпеня апоўдні на менскую вуліцу Сурганава, дзе раздавалі мінакам значкі з выявамі Францішка Скарыны й Пятра Машэрава, а таксама ўлёткі з заклікам супольна выступіць у абарону ранейшых назваў цэнтральных менскіх праспэктаў і вуліц, перайменаваных 7 траўня ўказам Аляксандра Лукашэнкі. Кіроўцам удзельнікі акцыі раздавалі стужкі валошкавага колеру, якія тыя на знак пратэсту супраць перайменаваньня праспэктаў прымацоўвалі на свае аўто.

Удзельнікі акцыі прайшлі ўсяго некалькі сотняў мэтраў, як у раёне ўнівэрсаму “Рыга” іх нагнаў аддзел АМОНу. Міліцыянты атачылі маладых людзей колам, загадалі паказаць дакумэнты, пасьля чаго пад канвоем павялі да службовага міліцэйскага аўтобуса.
Актывістка моладзевай арганізацыі АГП Натальля Лявонава пачала крычаць, калі міліцыянты спрабавалі яе затрымаць, і тыя адразу запхнулі дзяўчыну ў службовы легкавік.

Восем удзельнікаў акцыі даставілі ў Савецкую раённую ўправу міліцыі. Там у маладых людзей ўзялі тлумачэньні, канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы і праз тры гадзіны адпусьцілі.

Яшчэ адну акцыю пратэсту 3 ліпеня плянавалі правесьці на водах Сьвіслачы, у раёне праспэкту Машэрава (новая назва – Пераможцаў), актывісты партыі БНФ. Але міліцянты прэвэнтыўна затрымалі каардынатараў акцыі Андрэя Сухаверхага і Зьмітра Казлоўскага. У выніку акцыя не адбылася, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international