Галоўныя навіны
09.01.2009
У Беларусі пашыраецца практыка выкарыстаньня Узброеных сілаў як сродка барацьбы з іншадумцамі
26.12.2008
Шаноўныя сябры, чытачы нашага сайту, прыхільнікі і аднадумцы!
15.12.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, кастрычнік-лістапад 2008 году
09.12.2008
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць урад Рэспублікі Беларусь выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?


Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву

20.10.2008. Тэгі: крымінальная справа, журналісты.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

У пачатку кастрычніка кіраўнік следчага аддзелу пракуратуры г. Мінска Сяргей Іваноў у гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» зазначыў, што следства не можа паведаміць нічога новага па справе, а расследаванне па-ранейшаму прыпынена. Па інфармацыі БАЖ, апошняе прыпыненне расследавання з фармулёўкай «у сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага» адбылося ў лютым 2007 г.

Тым не менш, сям’ю Веранікі дагэтуль турбуюць следчыя. 8 кастрычніка маці Веранікі Дыяну Чаркасаву і айчыма Уладзіміра Мялешку выклікалі на допыт у Першамайскі РУУС г. Мінска. У той жа дзень у іх кватэры з санкцыі пракурора Першамайскага раёна быў праведзены ператрус. У кватэры шукалі, як заявілі супрацоўнікі РУУС, «зброю, наркотыкі, скрадзеныя рэчы». У выніку ператрусу нічога не забралі. На допыце ў Дыяны Чаркасавай і Уладзіміра Мялешкі распытвалі, дзе зараз знаходзіцца сын журналісткі Антон Філімонаў.

«Антон зараз жыве за мяжой. Ён вымушаны быў выехаць, бо было відавочна, што следства ўсё роўна вяртаецца да яго ўвесь час як да галоўнага „кандыдата на падазраванага“. Чатыры гады яны не шукалі сапраўдных злачынцаў, а рыхтавалі глебу для таго, каб звязаць забойства Веранікі з Антонам», — лічыць Дыяна Чаркасава, маці Веранікі.

«Мы чатыры гады таму страцілі дачку, а цяпер фактычна згубілі ўнука, з якім не можам нават падтрымліваць нармальную сувязь. І ў такой сітуацыі „візіты“ з ператрусамі і выклікі на допыты выглядаюць здзекам са старых людзей. Мы не можам паведаміць следству нічога новага», — дадае Д. Чаркасава.

­20 кастрычніка журналісты ўскладуць кветкі на могілках у Калодзішчах, дзе пахаваная Вераніка. Ад’езд ад гарадской ратушы на асабістым транспарце ў 13.30.

 

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования