Беларускаму народнаму фронту не далі памяшканьняў для сьвяткаваньня юбілею

2008 2008-10-17T13:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускаму народнаму фронту “Адраджэньне”, які 19-га кастрычніка сьвяткуе 20-годдзе свайго стварэньня, уладамі адмоўлена ў прадастаўленьні вялікіх памяшканьняў у Менску для правядзеньня юбілейных урачыстасьцяў.

“Паколькі апошнія некалькі разоў пасьля настойлівых патрабаваньняў дэмакратычнай супольнасьці ўлады пагаджаліся на залю Палацу культуры Менскага аўтазавода на Партызанскім праспэкце, то мы туды, адпаведна, і падавалі заяўку, а таксама падавалі заяўку на Менскі Міжнародны адукацыйны цэнтар, але і там, і там было адмоўлена, - паведаміў першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка. - Мы дублявалі гэтыя лісты зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі, ад адміністрацыі заляў увогул адказаў не прыйшло, а ад адміністрацыі Лукашэнкі прыйшла фармальная адпіска, што клопат пра наём залі належыць арганізатарам, - абсалютна нейкая лухта. Гэта азначае, што наш зварот быў праігнараваны, і яны нават не далі сабе клопату неяк яго абгрунтаваць”.

Як адзначае палітык, “мы ніякіх ілюзіяў, у адрозьненьне ад некаторых эўрапейскіх палітыкаў, што да сутнасьці гэтай улады, ня мелі і не спадзяваліся і не разьлічвалі не тое што на спрыяньне, а проста на тое, каб нам не перашкаджалі. І таму мы маем сваю праграму сьвяткаваньня дваццатых угодак, будзем сьвяткаваць паводле намечанага пляну, а тое, што яны нам не далі магчымасьці зрабіць гэта ў вялікай залі, лішні раз паказвае, што яны нас баяцца”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international