Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»

2008 2008-10-20T13:07:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адкрытая грамадская кампанія «Будзьма!» абвяшчае конкурс фотаздымкаў. Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыюцца з Беларуссю ці беларусамі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

1. «Людзі Беларусі» (асобы і характары нашых суайчыннікаў)

2. «Краіна Беларусь» (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)

3. «Будзьма еўрапейцамі!» (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)

Усе працы павінны мець наступныя звесткі:
імя і прозвішча (па жаданні — нікнэйм), поўная дата нараджэння, зваротны электронны адрас, пажадана кантактныя тэлефоны.

Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт.

Фотаконкурс «Будзьма беларусамі!» будзе доўжыцца ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.

Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук

Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы www.budzma.org, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя прызамі ад кампаніі «Будзьма!».

У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты «Гран-пры» конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.

Адрас для дасылкі: razam@budzma.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international