Палітвязень Міхаіл Марыніч зноў у шпіталі

2005 2005-07-01T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі палітвязень, былы міністар і амбасадар Рэспублікі Беларусь Міхаіл Марыніч быў пераведзены з мінскай калоніі УЖ 15/1 у Рэспубліканскі турэмны шпіталь. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў яго сын Павал Марыніч, лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду палітвязням!», сябра «Свободной Беларуси» 1 ліпеня. Па словах Паўла Марыніча, у бацькі ўзніклі праблемы са зрокам: «Відаць, праблемы сур’ёзныя, інакш яго б не пераводзілі ў шпіталь. Сёння буду спрабаваць да яго патрапіць».

Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар РБ, экс-міністар знешнеэканамічных сувязей Міхаіл Марыніч асуджаны 30 снежня 2004 года да 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў скрадзе кампутараў з амбасады ЗША, нягледзячы на адсутнасць прэтэнзій да яго з боку амбасады і заявы ЗША пра тое, што кампутары былі бязвыплатна перададзены арганізацыі, якую ўзначальваў Марыніч. Праз паўтары месяцы калегія Мінаблсуда палічыла магчымым скасаваць тэрмін пазбаўлення волі Марынічу да 3,5 гадоў, улічваючы яго папярэднія заслугі перад дзяржавай, узрост і стан здароўя. 7 сакавіка 2005 года Міхаіл Марыніч перанёс інсульт у Аршанскай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Толькі дзякуючы патрабаванням беларускай і міжнароднай грамадскасці, хворага вязня перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь у Мінску, пасля якого змянілі месца адбывання пакарання на мінскую калонію УЖ 15/1.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international