Праваабаронцу Таццяну Гацуру спынілі з-за кніг

2008 2008-10-17T13:40:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

16 кастрычніка апоўдні супрацоўнікі Стаўбцоўскага РАЎС спынілі машыну намесніцы старшыні БХК Таццяны Гацуры на трасе "Брэст-Менск".

"Я не ведаю, навошта мне сказалі Вас спыніць. Я патэлефаную і спытаю, што рабіць з Вамі далей", - паведаміў Таццяне супрацоўнік міліцыі Аляксандр М. (прозвішча праваабаронца не запомніла).  У выніку ў Таццяны Гацуры праверылі багаж (з сабой яна везла торбы з кнігамі), перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі без растлумачэння прычын такой пільнай увагі.

 

Праваабаронца вярталася ў Менск з Стаўбцоў, куды ездзіла да сваёй маці. "Гэта была абсалютна пазапланавая паездка, - падкрэслівае Таццяна Гацура. - Мой сярэдні сын захварэў і я адвозіла яго да бабулі. Заадно вырашыла перавезці частку кніг, якія знаходзіліся ў Стоўбцах, у сваю менскую кватэру. Мабыць, толькі суседзі бачылі, як я гружу ў машыну тры велізарныя торбы. На жаль, яны не ведалі, што там мастацкая літаратура, інакш ніхто не стаў бы проста так "ганяць" міліцыянераў.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства