Беларуска-нямецкі праваабарончы круглы стол

2008 2008-10-16T13:58:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння ў Берліне, у будынку бундэстага, праходзіць беларуска-нямецкі праваабарончы круглы стол. У форуме на тэму "Беларусь пасля выбараў: ці час для палітычнага збліжэння?" прымаюць удзел і дэпутаты нямецкага парламенту.

Дакладчыкамі з беларускага боку ў дыскусіі, арганізаванай парламенцкай фракцыяй бундэстагу "Саюз 90/Зялёныя" і нямецкімі фондамі Генрыха Бэля і Конрада Адэнаўэра, прымуць старшыня БХК Алег Гулак, праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, а таксама прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук і рухі "За свабоду" Алесь Лагвінец.

Па словах яшчэ аднаго меркаванага ўдзельніка канферэнцыі Уладзіміра Лабковіча, асноўнай мэтай форуму ёсць інфармаванне міжнароднай супольнасці аб наяўнасці ці адсутнасці нейкіх прыкметаў лібералізацыі ў курсе беларускіх уладаў.

Варта адзначыць, што першапачаткова ўдзельнічаць у дыскусіі павінны былі восем прадстаўнікоў Беларусі, аднак чацвярым з іх амбасада ФРГ у Мінску адмовіла ў атрыманні шэнгенскіх візаў. Між тым, як гаворыць Лабковіч, адмова ў атрыманні візаў на яго думку насіла выключна тэхнічны характар, што ні ў якім разе не можа даваць падставаў для нейкіх негатыўных ацэнак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international