ТБМ патрабуе правак у "Закон аб мовах"

2008 2008-10-16T13:44:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Таварыства беларускай мовы атрымала адказ з Міністэрства адукацыі за подпісам першага намесніка міністра Казіміра Фарыно. Грамадская арганізацыя прапаноўвала ўнесці папраўкі ў "Закон аб мовах".

Кіраўнік ТБМ Алег Трусаў кажа, што лісты з прапановамі накіроўваліся  Адміністрацыю прэзідэнта і Палату прадстаўнікоў. Папраўкі мусілі б увесці рэальнае, а не дэклараванае дзвюхмоўе. А.Трусаў нагадвае, што ў 1998 г. у закон былі ўнесеныя папраўкі, які дазволілі чыноўнікам ігнараваць выкарыстанне беларускай мовы.

Трусаў: Уставілі такое там — "ці/і", "або". Значыць, ці па-руску, ці па-беларуску. Мы патрабуем,к аб гэтае "ці" выкінулі, і каб роўнасць была нармальная. Каб мы маглі прыйсці ў любую ўстанову — і каб там былі беларускамоўныя бланкі, напрыклад. Каб мы іх маглі запаўняць на роднай мове, і гэтак далей...

Па словах Трусава, з Палаты прадстаўнікоў таварыству адказалі, што пытанне разглядаць не будуць — хай гэтый займаецца новы склад парламента. А вось у лісце з  Міністэрства адукацыі адказалі, што ўрад плануе ўносіць змены ў Закон аб мовах. Праўда, канкрэтных тэрмінаў намеснік міністра не назваў.

Цяпер ТБМ мяркуе прыняць адпаведны зварот да ўсіх органаў, якія маюць права заканадаўчай ініцыятывы. Зварот плануецца прыняць на з'ездзе арганізацыі, які пройдзе 26 кастрычніка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international