Галоўныя навіны
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера
11.07.2008
Колькасьць арыштаў грамадзка-палітычных актывістаў расьце


Гарадзенскі абласны суд адмовіў актывістам АГП у задавальнені скаргі на рашэнне суда

30.06.2005.

Нагадаем, што 7 траўня з нагоды гадавіны знікненьня былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі ў Горадні адбылася акцыя памяці, наладжаная грамадзкім рухам “Мы памятаем”. Мерапрыемства працягвалася гадзіну. Яго ўдзельнікі стаялі на вуліцы і трымалі фотаздымкі Юрыя Захаранкі. Пасля гэтага шасцёра чалавек з сямі былі затрыманы і дастаўлены ў аддзяленне міліцыі за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. 16 траўня ў Гародні ў Кастрычніцкім раённым судзе гэтых удзельнікаў ланцуга неабыякавых людзей прыцягнулі да адміністратыўнай адказнасці па ч.1 арт.167-1 КаАП РБ і пакаралі штрафамі: пяцёра аштрафаваны на 25 базавых адзінак, а Раман Юргель атрымаў штраф 160 базавых адзінак (гэта прыблізна 4 мільёны рублёў) за паўторнае затрыманне па арт.167-2.
Удзельнікі акцыі ня згодныя з вынесеным пакараннем, бо згодна арт.2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 году “Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстарцыях і пікетаваннях” пікетаванне – публічнае выказванне грамадзянінам ці групай грамадзянаў грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў ці пратэсту (бяз шэсця), у тым ліку шляхам галадоўкі, па якім-небудзь праблемам з выкарыстаннем ці без выкарыстання плакатаў, транспаратнаў і іншых сродкаў. Паколькі наяўнасць партрэта сведчыць толькі пра факт знікнення канкрэтнага чалавека і не з’яўляецца публічным выказваннем грамадска-палітычных інтарэсаў, а значыцца не з’яўляецца парушэннем закону Рэспублікі Беларусь. Падобныя да гэтай акцыі неаднаразова праходзілі ў многіх гарадах краіны, і ў выпадках затрымання праваахоўнымі органамі і адміністратыўным пакаранні Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь скасоўваў мясцовыя судовыя рашэнні за адсутнасцю складу адміністратыўнага правапарушэння.
Удзельнікі ланцуга неабыякавых людзей звярнуліся ў Гарадзенскі абласны суд са скаргай на незаконную пастанову Кастрычніцкага раённага суду, але атрымалі адмоўны адказ: “Прызначанае вам пакаранне суадносіцца з характарам здзейсненага правапарушэння”.
Актывісты АГП будуць абскарджваць рашэнні гарадзенскіх судоў у Вярхоўным Судзе РБ.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования