Франака Вячорку адпраўляюць у войска

2008 2008-10-15T14:50:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр арганізацыі “Моладзь БНФ” Франак Вячорка прызнаны годным да службы ў войску. Але ён лічыць, што гэтае рашэнне было прынятым “па палітычных матывах”.

“У мяне пласкаступнёвасць 2-3 ступені і скаліёз 2 ступені. Але ў выніку абследванняў ў абласным вайсковым шпіталі мае дыягназы былі перапраўленымі: пласкаступнёвасць 1-2 ступені, скаліёз 1 ступені. Усе дактары ўскосна прызналі, што рашэнне змяніць фармулёўку дыягназа – ня іхняе, але прымалася па загаду зверху”, - сказаў Франак Вячорка ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

Гэткім чынам, яго фармальна можна прызнаць годным да вайсковай службы. Але Франак Вячорка звязвае гэтае рашэнне з палітычнымі пераследамі.

“Мяне выключылі з унівэрсытэту. Тады я паступіў у ЭГУ ў Вільні, але прызнаны невыезным і не магу выехаць на сэсыю. І вось цяпер мяне яшчэ й прызналі годным да вайсковай службы”, - тлумачыць Вячорка.

Ён падкрэсліў, што ўвесь час побыту ў шпіталі знаходзіўся “на асаблівай увазе”.

Сёлета ў войска прызвалі некалькіх моладзевых актывістаў, адлічаных раней з навучальных устаноў, сярод іх сябра партыі БНФ Зьміцер Жалезьнічэнка, старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта. Таксама служаць старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ Зьміцер Бяляеў і актывіст Рух “За Свабоду, былы кандытат у дэпутаты Віталь Каратыш.

Паколькі прызыўная кампанія зараз ўжо скончылася, Франака Вячорку накіруюць на абследванне падчас наступнага прызыву. Такім чынам, яго могуць забраць у войска ўжо ўзімку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international