Міліцыя затрымала актывіста "Вясны" з кампутарам

2005 2005-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабоды, 29 чэрвеня каля 20-й гадзіны вечара ў Калінкавічах міліцыя затрымала актывіста праваабарончага цэнтру “Вясна” з Мазыра Уладзімера Целепуна.

Актывіст быў затрыманы ў хуткім часе пасьля таго, як намесьнік старшыні абласной арганізацыі АГП Уладзімер Кацора перадаў яму адрамантаваны прыватны кампутар.

Міліцыянты патлумачылі затрыманьне тым, што нібыта недзе ў нейкай невядомай арганізацыі быў скрадзены гэты кампутар. Сьледчы міліцыі Сурма і міліцэйскі экспэрт Валяк аднак, затрымаўшы праваабаронца, ня столькі спрабавалі ідэнтыфікаваць кампутар Уладзімера Целепуна, а колькі правяралі зьмест яго прыватных файлаў.

У гэты ж вечар у Калінкавічах пяцёра афіцэраў міліцыі, якіх узначальваў маёр Таран, уварваліся ў прыватную кватэру на вуліцы Князева, 9. Тут ладзіўся сход па абраньні дэлегатаў на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Міліцыянты спрабавалі сарваць выбарчы сход.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства