«Белпошта» адмовіла «Наша Ніве», «Саюздрук» – «Бобруйскому курьеру»

2008 2008-10-14T17:37:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«Белпошта» ў чарговы раз адмовілася ўключыць у падпісны каталог на наступны год агульнанацыянальную недзяржаўную газету «Наша Ніва». Нежаданне супрацоўнічаць з выданнем кіраўніцтва прадпрыемства традыцыйна патлумачыла «эканамічнай немэтазгоднасцю».

«РУП «Белпошта», з’яўляючыся суб’ектам гаспадарання, мае права ў сваёй камерцыйнай дзейнасці кіравацца эканамічнай мэтазгоднасцю, — гаворыцца ў лісце ад 8 кастрычніка за подпісам генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандры Чарняк. — Паколькі абавязак па ўключэнні друкаванага выдання ў каталог не прадугледжаны заканадаўствам, выбар друкаваных выданняў для фармавання каталогу з мэтай далейшага іх распаўсюду праз падпіску з’яўляецца правам РУП «Белпошта».

На мінулым тыдні, нагадаем, «Наша Ніва» атрымала аналагічны адказ ад РУП «Белсаюздрук». Шэраг рэгіянальных выданняў таксама атрымалі адмоўныя адказы на свае прапановы да прадпрыемстваў сістэмы «Саюздруку» ўзнавіць супрацоўніцтва. Апошні прыклад - адмова недзяржаўнаму выданню «Бобруйский курьер» ад Бабруйскай філіі ААТ «Магілёўсаюздрук». У лісце, які рэдакцыя атрымала сёння і пераслала ў БАЖ, прычына адмовы зусім ніяк не патлумачаная.

«Калі беларускія ўлады імкнуцца прадэманстраваць Захаду сваю скіраванасць на дэмакратызацыю, было б нармальным і пазітыўным крокам вярнуць незалежныя выданні, у тым ліку «Нашу Ніву», у дзяржаўную сістэму распаўсюду. Аднак тыя адмовы, якія мы атрымліваем ад «Белсаюздруку» і «Белпошты», паказваюць, што гэтая дэмакратызацыя, на жаль, застаецца па-ранейшаму дэкларатыўнай», — зазначыў у гутарцы з прэс-службай БАЖ галоўны рэдактар «НН» Андрэй Скурко.

Распаўсюд шэрагу недзяржаўных грамадска-палітычных выданняў «Белсаюздрук» і «Белпошта» спынілі з пачатку 2006 года (напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў). З таго часу іх спробы вярнуцца ў дзяржаўную сістэму распаўсюду не мелі поспеху.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international