Новая рэдакцыя закону пра грамадзкія аб’яднаньні прынятая Палатай прадстаўнікоў

2005 2005-06-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 чэрвеня Палата прадстаўнікоў прыняла Закон “Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаньнях”. Законапраект павінен быць разгледзены ў Савеце Рэспублікі, а ўступіць у сілу пасьля падпісаньня прэзыдэнтам і апублікаваньня, паведамляе Асамблея НДА.

Асноўная частка зьмяненьняў і дапаўненьняў у закон датычыцца замацаваньня ў ім тых падзаконных нормаў і практыкаў праваўжываньня, якія ўжо існавалі ў беларускім праве (дэкрэты прэзыдэнта, дакумэнты, зацьверджаныя Мінюстам). Аднак, новая рэдакцыя ўстанаўлівае шэраг новых падставаў для ліквідацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. Напрыклад, гэта норма пра прыпыненьне дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня за парушэньне ім заканадаўства. Раней такой меры спагнаньня для грамадзкіх аб’яднаньняў не існавала.
Закон павялічвае магчымасьці ўмяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасьць аб’яднаньняў, пашырае пералік кантрольных органаў і накірункаў кантраляваньня грамадзкіх аб’яднаньняў. У той жа час, у закон не закладзена аніякіх нормаў пра магчымасьць супрацоўніцтва дзяржавы і грамадзкіх аб’яднаньняў. Напрыклад, нормаў пра сацыяльную замову, якія існуюць ва ўсіх суседніх краінах.

Новая рэдакцыя ўстанаўлівае, што ўсе грамадзкія аб’яднаньні будуць абавязаныя штогод прадстаўляць у рэгіструючы орган поўную справаздачу пра сваю дзейнасьць. Дадаецца таксама новы артыкул, які прадугледжвае прыпыненьне дзейнасьці грамадскіх арганізацыяў па рашэньню суду да шасьці месяцаў. Прадпрымальніцкая дзейнасьць зможа ажыцьцяўляць толькі праз стварэньне адмысловых камэрцыйных структур.
Некаторыя з прынцыповых “белых плямаў” беларускага заканадаўства пра НДА не былі выпраўленыя ў новым нарматыўным акце. Так, не была заканадаўча ўрэгуляваная дзейнасьць Камісіі па рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партыяў, без заключэньня якой нельга зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне.

Прыняцьцё новай рэдакцыі закону камэнтуе Каардынатар сыстэмы калектыўнай абароны беларускіх НДА Юрый Чавусаў:

“Пакуль яшчэ рана казаць пра тое, якім канкрэтным чынам новыя нормы паўплываюць на беларускі трэці сэктар. Я бачу вялікую небясьпеку, што ў выніку будзе абвешчаная новая перарэгістрацыя грамадзкіх аб’яднаньняў. Бо, напрыклад, новая рэдакцыя закону фармулюе некаторыя новыя патрабаваньні што да зьместу статутаў грамадзкіх аб’яднаньняў (неабходнасьць вызначэньня ў статуце “прадмета дзейнасьці”, парадку ўліку сяброў арганізацыі і інш.). Зыходзячы з наяўнага тэксту, магу сказаць, што шэраг абмежаваньняў права на аб’яднаньне, якія ўтрымліваюцца ў новай рэдакцыі закону, не адпавядаюць міжнародным стандартам правоў чалавека — гэта датычыцца найперш забароны на дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў грамадзянаў, умяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасьць аб’яднаньняў і абмежаваньняў у дзейнасьці арганізацыяў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international