IREX заяўляе пра пагаршэнне сітуацыі са свабодай слова на Беларусі

2005 2005-06-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амэрыканскі Цэнтр абменаў і міжнародных даследванняў (IREX) заяўляе аб пагаршэнні сітуацыі са свабодай слова на Беларусі ў мінулым годзе. Пра гэта гаворыцца ў "Індэксе стабільнасці СМІ за 2004 год". "Індэкс" прапаноўвае аналіз развіцця сродкаў масавай інфармацыі ў 20 краінах Еўразіі. У справаздачы ацэньваецца свабода слова, плюралізм даступных грамадзянам СМІ, стандарты прафесійнай журналістыкі, стабільнасць СМІ і эфектыўнасць інстытутаў, якія падтрымліваюць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, паведамляе прэс-служба Хартыі-97.

За мінулы год Міністэрства інфармацыі Беларусі прыпыніла дзейнасць 25 газэт, у большасці выпадкаў, на думку экспертаў, "за несурёзныя тэхнічныя парушэнні". З дапамогай прэзідэнцкіх загадаў, новых норм, неафіцыйных распараджэнняў урад пазбавіў незалежныя СМІ магчымасці атрымліваць і распаўсюджваць навіны, зарабляць грошы", - адзначана ў справаздачы. Акрамя таго цэнтральныя і рэгіянальныя ўлады перпшкаджаюць атрыманню акрэдытацыі "праблемнымі журналістамі" і неафіцыйна забараняюць друкарням друкаваць апазіцыйныя газэты.

"У той час як Канстытуцыя Беларусі гарантуе свабоду слова, фактычна ўлады пастоянна пераследуюць тых, чыё слова не суадносіцца з дзяржаўнай палітыкай", - гаворыцца ў "Індэксе стабільнасці СМІ за 2004 год". "Падрыхтаваныя праекты законаў сведчаць пра тое, што доступ да інтэрнэту будзе абмяжоўвацца, акрамя таго, магчыма стварэнне дзяржаўнага грамадскага савету па кантролю за СМІ", - сцвярждаюць амерыканскія эксперты. Найбольшы прагрэс сярод краінаў, якія даследуюцца, паказала ў мінулым годзе Ўкраіна.

Даведка БелаПАН. IREX - міжнародная некамерцыйная арганізацыя, якая спецыалізуецца на адукацыі, незалежных СМІ, развіцці інтэрнэта і праграмах грамадзянскай супольнасці. Заснаваны ў 1968 годзе, IREX ажыццяўляе 40 програмаў ў больш чым 50 краінах і мае прадстаўніцтвы ў 17 краінах. Прадстаўніцтва IREX на Беларусі было зачынена летам 2003 года, пасля таго як МЗС не працягнула тэрмін яго акрэдытацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international