Фальшывы «Glos Znad Niemna» фінансуе Гарадзенскі аблвыканкам

2005 2005-06-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Тры неафіцыйныя нумары “Glos Znad Niemna”, якія выйшлі насуперак кіраўніцтву Саюзу палякаў Беларусі, былі надрукаваны за грошы Гарадзенскага аблвыканкаму. Аб гэтым галоўны рэдактар газэты Анджей Пісальнік даведаўся ад распаўсюджвальніка “Glos Znad Niemna” -- “Белсаюздруку”.

Пісальнік паведаміў “Польскаму радыё”, што ў выпадку выхаду наступнага незаконнага нумару газэты, СПБ правядзе пратэстацыйную акцыю. Не выключаецца, што пратэст адбудзецца 3-га ліпеня. Дзеяч СПБ сказаў, што мясцовыя палякі прыйдуць з лёзунгамі й транспарантамі на мітынг, арганізаваны гарадзенскімі ўладамі з нагоды сьвята. “У сувязі са зьяўленьнем трох нумароў газэты, выдадзеных невядомымі людзьмі, мы заяўлялі пра неправамоцныя дзеяньні у пракуратуру й міліцыю. Аднак нашыя заявы засталіся без адказу”, зазначыў Андрэй Пісальнік.

СМІ сьцьвярджаюць, што неазконны “Glos Znad Niemna” выдае былы старшыня СПБ Тадэвуш Кручкоўскі, якога беларускія ўлады стараюцца падтрымаць усялякім чынам

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international