Па справе выбуху дапытваюць нават дзяцей

2008 2008-10-13T08:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

9-гадовага жыхара вёскі Верамейкі, што на Чэрыкаўшчыне, Яўгена Герасімава выклікалі ў міліцыю. Выклік - у сувязі з расьсьледаваньнем справы выбуху ў Менску 4 ліпеня.  У позьве пазначана “зьявіцца ў Чэрыкаўскі аддзел міліцыі па пытаньнях адпрацоўкі асобаў на датычнасьць да выбуху”.

Пра выклік хлопца ў міліцыю карэспандэнту крычаўскай газэты “Вольны горад” Раману Раждзественскаму паведаміла яго маці Алена Бальшакова. Паводле яе, у міліцыі зьбіраліся ўзяць у сына адбіткі пальцаў.

Паводле спадара Раждзественскага, хлопчыка  ўжо дапытвалі наконт выбуху проста ў школе мясцовы ўчастковы й старшы сяржант Іваноў з Чэрыкава. Пра гэта маці даведалася выпадкова. Хлопец меўся прыйсьці ў міліцыю 9 кастрычніка, аднак маці не пусьціла, каб не траўмаваць ягоную псыхіку.

 Раман Раждзественскі паведаміў, што Яўген трэцяга й чацьвёртага ліпеня гасьцяваў у сваёй бабулі пад Менскам, у Заслаўі. Разам з ім была ягоная маці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international