Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


БТ не ведае, што паказвае?

28.06.2005.

У Саюз палякаў прыйшоў кароткі ліст зь Беларускага тэлебачаньня. У ім напісана: “На ваш запыт паведамляем, што тэлефільм “Хто замовіў Саюз палякаў” 13 траўня ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканалу не выходзіў”. Адказ падпісаў намесьнік старшыні Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Мартыненка.

13 траўня ўвечары па Беларускім тэлебачаньні паказалі 45-хвілінны фільм, накіраваны супраць новага кіраўніцтва Саюзу палякаў Беларусі і некаторых польскіх дыпляматаў. Стваральнікі выкарысталі апэратыўныя відэаздымкі, а таксама выступы былога старшыні Саюзу Тадэвуша Кручкоўскага й некаторых ягоных паплечнікаў.

14 траўня ў Горадні зьбіралася Галоўная рада СПБ – яна прыняла заяву, у якой між іншага гаварылася: “Запатрабаваць ад Беларускага тэлебачаньня абвяржэньня паклёпніцкіх выдумак фільму “Хто замовіў Саюзу палякаў”. Прасіць пракуратуру Рэспублікі Беларусь прыцягнуць аўтараў і ўдзельнікаў фільму да крымінальнай адказнасьці”.

У лісьце на адрас БТ кіраўніцтва СПБ прасіла даць эфірны час для абвяржэньня зьвестак, што гучалі ў фільме, але не адпавядаюць рэчаіснасьці. Фільм паглядзелі шмат якія сябры СПБ, але кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі заяўляе, што такога фільму не было, паведамляе ГроднаNews.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования