Хуліганства ў сядзібе партыі БНФ
28.06.2005.
З раніцы 27 чэрвеня наведнікі Сядзібы Партыі БНФ убачылі брыдкае відовішча: дзьверы памяшканьня былі запэцканыя чорнай фарбай (хутчэй за ўсё "аўтары" імкнуліся дасягнуць эфэкту дзёгцю), а на асфальце перад дзьвярыма чырвонай фарбай было выведзена "Чемодан-вокзал-Варшава". Падпісана гэтае пасланьне было абрэвіятурай НБП, што значыць "нацыяналістычная бальшавіцкая партыя". Якіх мэтаў хацела дасягнуць расейская камунафашыстоўская групоўка -- невядома, але характэрна, што хуліганства ад імя іншаземнай арганізацыі было бесьперашкодна ўчынена ў цэнтры гораду й літаральна за некалькі мэтраў ад Акадэміі міліцыі. Па звестках прэс-службы БНФ.Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма











