Ваенкамат ізноў судзіцца з Паўлам Наздрой

2008 2008-10-10T08:26:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

9 кастрычніка мазырскага актывіста аргкамітэту па стварэньні БХД Паўла Наздру выклікалі ў суд.  Ад актывіста патрабуюць выплаты штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь, які даўно  быў аплочаны Паўлам. Копія квітанцыі аб аплаце не аказалася падцьверджаньнем для суда.

Нагадаем, што 14 ліпеня суд адбыўся па справе, заведзенай Мазырскім ваенкаматам ў чэрвені. Паўла абвінавачвалі ў тым, што некалькі гадоў таму ён не паведаміў у ваенкамат аб сваім звальненьні з працы. Гэта, мяркуе актывіст, беспадстаўнае абвінавачваньне, таму што па дзейсным законе наймальнік павінен прадастаўляць ваенкамату гэтыя зьветскі.

Суд прызнаў яго вінаватым  ў парушэньні  правіл вайсковага рэжыму і пакараў штрафам у памеры дзвюх базавых велічынь. Адразу пасьля суда Павал Наздра аплаціў гэты штраф.

Сёньня, па словах Паўла, суд сцьвярджае, што копіі квітанцыі для іх не зьяўляюцца дакумантамі, а замест запыту ў банк яны маюць намер апісаць маёмасць Наздры на дзве базавыя велічыні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international