Былы міліцыянт з Шаркоўшчыны абараніў свой гонар

2008 2008-10-09T12:39:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суддзя Віцебскага абласнога суду Людміла Ларына на выяздным паседжанні ў раённым цэнтры Шаркоўшчына вынесла апраўдальны прыгавор па справе былога міліцыянта Аляксандра Бабіча, якому раней быў вынесены прысуд па крымінальных артукулах: пазбаўленне волі на 2 гады і 2 месяцы.

Старэйшы сяржант міліцыі Бабіч затрымаў на месцы злачынства пры продажы дызельнага паліва аднаго з мясцовых жыхароў і напісаў адпаведны рапарт свайму кіраўніцтву. Але ён ня ведаў, што зачапіў чалавека, які меў у Шаркоўшчынскім РАУС вельмі добрыя сувязі. У выніку Бабіч страціў працу, а калі паспрабаваў аднавіцца, трапіў пад крымінальны пераслед. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і перавышэнні ўлады. Сем месяцаў правёў былы супрацоўнік у СІЗА, а потым атрымаў жорсткае пакаранне.

Дзякуючы істотнай падтрымцы сваёй сям’і ды праваабаронцаў Валера Шчукіна і Паўла Левінава, Александр дамогся перагляду справы, і яму замянілі пазбаўленне волі адтэрміноўкай прысуду. Іншы бы супакоіўся, бо на волі лепей, чым за кратамі, але Бабіч, рызыкуючы зноўку трапіць у турму, пайшоў на новы суд і перамог.  

Александр Бабіч так патлумачыў саю пазыцыю:

– Павінна быць даўно гэткае рашэнне. Ад пачатку лічыў, што яно (папярэдняе рашэнне з прысудам. - А.Г.) будзе скасаваным. Нават калі ў Браслаўскі суд перадалі справу, браслаўскі пракурор адмовіўся ад разгляду: убачыў, што яна ёсць сфальсіфікаванай.

Праваабаронца Павал Левінаў, які прыехаў на суд, каб дапамагчы незаконна рэпрэсаванаму грамадзяніну рэспублікі, адным з першых павіншаваў былога вязня з перамогай, але папярэдзіў, што трэба быць абачлівым і асцярожным, бо з боку “пакрыўджанага” кіраўніцтва РАУС могуць працягвацца розныя правакацыі.

На што Александр Бабіч заўважыў:

– Не задумваўся над гэтым... Але калі будзеш сядзець склаўшы рукі, ніколі нічога не атрымаецца. Трэба заўсёды дасягаць мэты. Тым больш калі ведаеш, што не ёсць вінаватым.

Суддзя Людміла Ларына параіла падаць зыск за маральную і матэрыяльную шкоду, а таксама заяву на аднаўленне на працы.

Справа Бабіча яскрава падцвердзіла, што ў сучаснай Беларусі вельмі часта Закон падмяняецца паняццямі, а тыя, хто спрабуюць змагацца з гэткім становішчам, самі нярэдка трапляюць у вельмі цяжкія абставіны. І перамагаюць менавіта людзі, якія не баяцца змагацца за праўду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international