Сыны Міхаіла Марыніча абскардзілі судовае рашэньне аб канфіскацыі маёмасьці сям’і Марынічаў і запатрабавалі ад пракуратуры завесьці крымінальную справу ў адносінах да судзьдзі Цэнтральнага суду Мінску Натальлі Вайцеховіч.

2005 2005-06-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Павал і Ігар Марынічы лічаць несправядлівым рашэньне судзьдзі Натальлі Вайцеховіч, паводле якога была канфіскаваная амаль уся маёмасьць з кватэры на праспэкце Машэрава, дзе жыве сям’я Міхаіла Марыніча. Сынам палітыка судзьдзя пакінула толькі тэлевізар і вэлятрэнажор, а былой жонцы – прас.

“Гэта зьдзек нават з закону, які забараняе канфіскацыю неабходных у быце рэчаў. Відавочна, што нам адпомсьцілі за палітычныя погляды бацькі і нашую барацьбу за яго вызваленьне”, – заявіў Радыё Свабода малодшы сын палітыка Павал Марыніч.

27 чэрвеня сыны Марыніча таксама накіравалі заяву ў пракуратуру Менску. Яны патрабуюць завесьці крымінальную справу супраць судзьдзі, якую вінавацяць у наўмысным парушэньні закону.

На пачатку чэрвеня суд канфіскаваў маёмасьць Міхаіла Марыніча на падставе прысуду, паводле якога палітык быў прызнаны вінаватым у крадзяжы маёмасьці і адпраўлены за краты на 3,5 гады. Міхаіл Марыніч лічыць, што яго перасьледуюць за апазыцыйную дзейнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international