Антон Астаповіч вінаваціць пракуратуру ў бяздзейнасці

2008 2008-10-08T17:35:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыхільнік Руху “За Свабоду”, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у лісце да генпракурора выказвае абурэнне пасіўнасцю пракуратуры ў справе абароны гісторыка-культурнай спадчыны.

Гісторык у чарговы раз звярнуўся да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з нагоды шматлікіх выпадкаў парушэння Закона «Аб ахове гісторыка-культьурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» пры правядзенні прац на гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-й катэгорыі «Гістарычны цэнтр Мінска».

Цягам бягучага 2008 г. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў неаднаразова інфармавала Генеральную пракуратуру пра парушэнні Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».

“Ад імя Генеральнай пракуратуры былі абяцанні яшчэ раз разгледзіць факт парушэння заканадаўства. Прайшло тры месяцы, а выніку ніякага. Дзякуючы пасіўнай пазіцыі пракурорскай службы працэс парушэнняў Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” пачынае набываць незваротны характар”, – абураецца Антон Астаповіч.

Па словах старшыні таварыства, шматлікія звароты перасылаюцца на разгяд у Мінгарвыканкам і Міністэрства культуры, пры тым, што парушэнні адбываюцца на вачах чыноўнікаў гэтых ведамстваў. Антон Астаповіч нагадвае, што органы пракуратуры мусяць сачыць за выкананнем законнасці ў тым ліку органаў дзяржаўнага кіравання, такіх як Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам.

“Актыўная і прынцыповая пазіцыя Генеральнай пракуратуры па выкананню ахоўнага заканадаўства дапаможа прывесці сітуацыю з гісторыка-культурнай спадчынай у прававое рэчышча, чым будзе падняты прэстыж не толькі наглядных і праваахоўных органаў, але ж і ўсёй нашай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь”, – піша Антон Астаповіч у лісце на імя генпракурора.

Цалкам ліст да генпракурора можна паглядзець тут

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international