Міліцыянтам вярнулі бясплатны праезд і падвысяць зарплату

2008 2008-10-08T17:27:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў падпісаў пастанову, якая фактычна вяртае супрацоўнікам органаў унутраных справаў і ўнутраных войскаў МУС страчаныя летась ільготы. Гаворка вядзецца аб бясплатным праездзе ва ўсіх відах гарадскога і прыгараднага транспарта грамадскага карыстання.

Дакумент, падпісаны міністрам, завецца «Аб парадку набыцця і выкарыстання ў ворганах унутраных справаў Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў РБ праязных білетаў на праезд на усіх відах гарадскога (прыгараднага) транспарта грамадскага карыстання (акрамя таксі)». У панядзелак, 6 кастрычніка, гэты дакумент быў зарэгістраваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў. Але, нягледзячы на тое, што яму быў дадзены законны ход, супрацоўнікам органаў унутраных справаў ён пакуль не быў даведзены.

«Я яшчэ не азнаёміўся з гэтым загадам. Як бачыце, вы раней за мяне даведваецеся, што ён ужо ўступіў у сілу, з сваіх крыніцаў», - паскардзіўся «Ежедневнику» начальнік прэс-службы МУС Алег Слепчанка.

«Але я думаю, што нічога новага там няма, акрамя таго, пра што я і раней казаў. Ёсць катэгорыі супрацоўнікаў, якім проста неабходна рэгулярна перасоўвацца па горадзе. А спецыфіка некаторых падраздзяленняў мае на ўвазе рух менавіта на грамадскім транспарце. У першую чаргу гэта датычыць аператыўных работнікаў. Ім і будуць набывацца праязныя перш за ўсё. А па неабходнасці і ўсім астатнім», - нагадаў начальнік прэс-службы МУС.

Спасылаючыся на тое, што гэтая пастанова пакуль у прэс-службу з сакратарыята не паступіла, Алег Слепчанка адмовіўся больш падрабязна патлумачыць, каму будуць выдаваць праязныя ва ўнутраных войсках і ці будзе гэтае распараджэнне датычыць адстаўнікоў і ветэранаў МУС.

Не захацеў ён абмяркоўваць і інфармацыю, якая стала вядомай «Ежедневнику», аб тым, што ўжо ў лістападзе ўсіх супрацоўнікаў МУС чакае падвышэнне зарабатнай платы. Дакладней, так званых выплатаў за званне. Адпаведны дакумент ужо накіраваны на разгляд у Савет Міністраў.

«Такая інфармацыя ў нас ёсць. Аб гэтым ішла гаворка і ў цэнтральным апараце. І на месцах кіраўніцтва казала аб тым, што будзе павелічэнне зарабатнай платы. І я бачыў дакументы на гэтую тэму, якія абмяркоўваліся ў інтэрнэце. Але нічога канкрэтнага, напрыклад, наколькі павялічыцца зарплата ў лейтэнанта, сказаць не магу. Бо дакумент яшчэ не падпісаны, і ўсё можа змяніцца ў апошні момант», - прызнаў Алег Слепчанка.

Калі павелічэнне зарплаты супрацоўнікам МУС адбываецца за кошт бюджэту краіны і залежыць ад рашэння Саўміна, дык набыццё для супрацоўнікаў праязных квіткоў прынятае на ўзроўні міністэрства, таму ўсе фінансавыя пытанні, з гэтым звязаныя, кладуцца на плечы МУС. Закон «Аб ільготах» ніхто не адмяняў. Аднак ніхто і не забараняў розным міністэрствам і ведамствам самастойна клапаціцца аб сваіх супрацоўніках. Іншая справа, што не ўсё ведамствы маюць на гэта сродкі. Ці магчымасць іх атрымаць,

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international