Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь

2008 2008-10-08T16:51:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як толькі моладзевы лідэр увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.

Франак Вячорка паведаміў, што прыйшоў згодна з позвай ваенкамату на кансультацыю да лекара ў вайсковы шпіталь. Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.

Франак кажа, што гэта стала для яго нечаканым, бо ніхто яго не папярэджваў, што ён мусіць правесьці некалькі дзён у стацыянары. Пакінуць шпіталь, які лічыцца тэрыторыяй вайсковай часткі, немагчыма.

Наведаць моладзевага актывіста змогуць толькі бацькі, каб перадаць яму рэчы і туалетныя прыналежнасьці.

Раней раённая вайсковая камісія прызнала Франка непрыдатным для вайсковай службы і дала яму адтэрміноўку на паўгода. Ваенкамат выдаў распараджэньне, каб рэспубліканскі шпіталь праверыў дыягназ мэдыкаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international