Прадпрыемствы абавяжуць браць на працу былых зняволеных

2008 2008-10-02T18:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генпракурор Беларусі прапаноўвае ўвесці квоту працоўных месцаў для асобаў, якія вызваляюцца з месцаў пазбаўлення волі. З такой ініцыятывай Рыгор Васілевіч выступіў учора на сесіі «палаты прадстаўнікоў».

«Каля 54% усіх злачынстваў у Беларусі здзяйсняюць асобы, якія раней ужо здзяйснялі злачынствы і адбылі тэрмін пакарання ў месцах зняволення», - паведаміў генпракурор.

Як перадае «Интерфакс-Запад», Рыгор Васілевіч лічыць гэтую праблему недапрацоўкай не толькі пракуратуры і МУС, але яшчэ і іншых дзяржаўных органаў, такіх як служба занятасці і служба працы з моладдзю".

"Людзям, якія вызваліліся з месцаў зняволення, надзвычай складана працаўладкавацца. Гэта сапраўды праблема, іх сапраўды не хочуць браць на працу, асабліва ў сельскай мясцовасці", - сказаў генпракурор.

Таму, на думку Васілевіча, шмат каму з гэтых людзей зноў прыходзіцца ісці на злачынства, каб здабываць сабе на пражыванне.

Ён лічыць, што на прадпрыемствах усіх відаў уласнасці неабходна ўводзіць спецыяльныя квоты працоўных месцаў для асобаў, якія вызваляюцца з месцаў зняволення. "Трэба ўводзіць своеасаблівую "броню" на прадпрыемствах", - лічыць генпракурор.

Акрамя таго, адну з праблемаў сучаснага працэсуальнага заканадаўства Васілевіч бачыць у тым, што асобаў, якія знаходзяцца пад наглядам міліцыі, досыць складана кантраляваць.

"Электронная сістэма кантролю, якая распаўсюджаная ў многіх краінах, у нас знаходзіцца пакуль толькі ў стадыі папярэдняга даследавання", - адзначыў генпракурор.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international