Па вызваленьні Алеся Чыгіра зноў чакае суд

2008 2008-10-03T18:16:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі Бабруйскага ізалятара часовага ўтрыманьня не прымаюць харчовых перадачаў для зьняволенага палітыка, былога кандыдата ў дэпутаты Алеся Чыгіра.

Паводле ягонай жонкі спадара Чыгіра Дануты, міліцыянты аргумэнтуюць гэта тым, што ў ізалятары трохразовае харчаваньне і ў перадачах няма патрэбы.

Данута Чыгір паведаміла, што ўладальнік таксоўкі Сяргей Касіловіч, які даў нагоду для судовага перасьледу ейнага мужа, праз суд патрабуе кампэнсацыі маральнай шкоды. Адпаведны пазоў ён ужо падаў у бабруйскі суд. Першае судовае пасяджэньне, паводле Дануты Чыгір, мае адбыцца 13 лістапада.

Алесь Чыгір пачаў адбываць дзесяцісуткавае адміністрацыйнае пакараньне паводле выраку Бабруйскага раённага суду ад 1 кастрычніка. Адміністрацыйную справу супраць яго распачалі трыццатага траўня. Напярэдадні ўначы Чыгіра затрымалі міліцыянты й зьвінавацілі ў непадпарадкаваньні й дробным хуліганстве. 28 ліпеня судзьдзя Аляксей Клімаў пастанавіў зьняволіць Чыгіра на дзесяць сутак і пакараў штрафам у памеры 2 мільёнаў 270 тысяч рублёў. У судовай пастанове да ўсяго, у чым Алеся Чыгіра вінавацілі міліцыянты, Аляксей Клімаў дадаў яшчэ й тое, нібыта Чыгір наўмысна пашкодзіў транспартны сродак — таксоўку.

Алесь Чыгір трынаццаць гадоў настаўнічаў у бабруйскай сярэдняй школе № 8. У 2006 годзе яго звольнілі, не падоўжыўшы кантракту. На знак пратэсту ён прыкуў сябе да агароджы перад будынкам Бабруйскага гарвыканкаму. За гэтую акцыю пратэсту яго пакаралі тады 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Ад 2003 да 2007 году Алесь Чыгір быў дэпутатам Бабруйскага гарсавету. Сёлета ён балятаваўся ў Палату прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай акрузе. Паводле акруговай камісіі, за яго прагаласавала сем працэнтаў выбарцаў. Супернікам апазыцыйнага палітыка быў намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Глаз.

Алесь Чыгір жанаты, мае трох непаўналетніх дзяцей.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international