27 чэрвеня (у панядзелак) у 11.00 у Вышэйшым гаспадарчым судзе (вул. Валадарскага, 8) пачнецца разгляд зыску рэдакцыі газеты "Народная воля" да Міністэрства інфармацыі аб прызнанні несапраўдным папярэджання газеце.
24.06.2005.
Зыск тычыцца папярэджання, якое газета атрымала 13 красавіка па артыкуле 5 Закона аб друку за 2 сакавіцкія публікацыі. Першы артыкул быў надрукаваны 3 сакавіка і называўся "Виртуальная война внучки с бабушкой". Мінінфармацыі палічыла, што аўтар (А. Сівы) апублікаваў не завершаныя вытворчасцю матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі. 31 сакавіка ў газеце быў апублікаваны "Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў" лідэра руху ім. Юрыя Захаранкі "Абаронцы Айчыны" А. Волчака. Мінінфармацыі палічыла гэта распаўсюдам інфармацыі ад імя незарэгістраванага аб'яднання.Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









