Чачэнскую праваабаронцу назвалі прэтэндэнтам на атрыманьне Нобелеўскай прэміі

2008 2008-10-03T11:32:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/picture.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адным з магчымых кандыдатаў на атрыманьне Нобелеўскай прэміі міру названая чачэнская праваабаронца Лідзія Юсупава, паведамляе AFP. Другім найболей верагодным прэтэндэнтам лічаць кітайскага дысідэнта Ху Цзя.

Адвакат Лідзія Юсупава спецыялізуецца на справах, звязаных з парушэньнем правоў чалавека ў Чачні. Доўгі час яна ачольвала Грозненскае аддзяленьне праваабарончага таварыства "Мемарыял". Яе імя ўжо называлася сярод прэтэндэнтаў на прэмію ў 2006 і 2007 гадах. Ху Цзя выступае за захаваньне правоў чалавека ў Кітаі, а таксама за абарону ВІЧ-ініфіцырваных і развіцьцё экалагічных праграм. Цяпер ён знаходзіцца ў зняволеньні за “падрыўную” дзейнасьць.

Абвяшчэньне лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру адбудзецца дзясятага кастрычніка ў Нобелеўскім інстытуце ў Осла.

Нагадаем, што ў "кароткі спіс" прэтэндэнтаў на атрыманьне Нобелеўскай прэміі міру трапляў беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

Паводле “Lenta.ru”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international