Новыя версіі пракуратуры ў гучных справах Зьмітра Завадзкага і Веранікі Чаркасавай

2005 2005-06-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пракуратуры агучылі некаторыя падрабязнасьці злачынстваў, у якіх пацярпелі журналісты. Пра справу апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага паведамілі, што сьледчыя езьдзілі ў нейкую замежную камандзіроўку. А ў справе пра забойства журналісткі газэты "Салідарнасьць" Веранікі Чаркасавай, паводле пракуратуры, фігуруе “да дзесяці вэрсіяў”. Радыё Свабода пацікавілася, куды маглі накіравацца сьледчыя, якія высьвятляюць лёс Зьмітра Завадзкага, і якія новыя вэрсіі зьявіліся ў справе Веранікі Чаркасавай?

Як ўдалося высьветліць, у справе аб зьнікненьні Зьмітра Завадзкага сапраўды фігураваў нейкі былы спэцназавец Рабцэвіч. Гэты чалавек нібыта меў дачыненьне ці то да аўтамабіля, на якім езьдзіла групоўка Ігнатовіча, ці то да золата, якое фігуравала ў справе. Але маці зьніклага журналіста ня думае, што сустрэча сьледчых з Рабцэвічам у Ізраілі праліе дадатковае сьвятло на лёс сына. “Яго трэба шукаць ў Беларусі, а езьдзіць ў Ізраіль – значыць, губляць час і рабіць выгляд, што нешта робіцца. Гэтак можна езьдзіць па ўсім сьвеце за знаёмымі ці сваякамі падазраваных і пасьпяхова рапартаваць, што расьсьледаваньне працягваецца", – заявіла Радыё Свабода Вольга Завадзкая.

Стрымана пракамэнтавала заяву пракуратуры пра дзесяць вэрсіяў забойства Веранікі Чаркасавай яе маці Дыяна Чаркасава: “Ведаю, раней у іх была толькі адна ці дзьве вэрсіі, а адкуль узяліся дзесяць? Гэта трэба мець вялікую фантазію. А ў нас няма ані новых вэрсіяў, ані новых фактаў. Усё, што ёсьць – гэта ў іх, але яны пра гэта, мяркую, ня скажуць”. Маці забітай журналісткі нагадала, што толькі праз суд удалося адмяніць пастанову сьледзтва аб прымусовай псыхічнай экспэртызе яе ўнука Антона Філімонава. Цяпер Антон у Менску, ён пасьпяхова скончыў чарговы кляс школы, да сьледчага на допыты яго больш не выклікаюць.

Вядома, што сярод іншых фігуруе вэрсія аб ірацкім сьледзе ў забойстве журналісткі. Гэтая вэрсія грунтуецца на тым, што Вераніка Чаркасава як журналістка пабывала ў Іраку і нібыта зьбірала зьвесткі пра продаж беларускай збоі рэжыму Садама Хусэйна. У беларускіх мэдыях шмат пісалася пра тое, што забойства журналісткі было зроблена прафэсійна. Падобныя справы, прызнаюць адмыслоўцы, альбо раскрываюць па гарачых сьлядах адразу альбо не раскрываюць ніколі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international