Калі да 10 снежня не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнесе, прадпрымальнікі зноў выйдуць на плошчу

2008 2008-10-03T09:12:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнесе, індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) зноў выйдуць на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" (Кіеў) Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён нагадаў, што 2 кастрычніка ІП адзначаюць Дзень прадпрымальніка і асоб, якія працуюць па найму. Упершыню гэты дзень яны адзначылі ў 2007 годзе. Тады была праведзена рэспубліканская забастоўка ІП, у якой узялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. Прадпрымальнікі выступілі супраць указа прэзідэнта № 760, згодна з якім пачынаючы з 1 студзеня 2008 года ІП не могуць прыцягваць наёмных работнікаў, за выключэннем членаў сям'і і блізкіх сваякоў. Яшчэ адным патрабаваннем ІП было прыняцце закона аб малым і сярэднім бізнесе. Менавіта ў гэты дзень яны перадалі подпісы ў Палату прадстаўнікоў з просьбай разгледзець на маючай адбыцца сесіі закон аб малым і сярэднім бізнесе.

"За год нічога не змянілася: закона аб малым і сярэднім бізнесе як не было, так і няма. Больш за тое, умовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці за год пагоршыліся. Гэта паказала і пастанова № 179 Мінэканомікі аб увядзенні 30-працэнтнай межавай гандлёвай надбаўкі на імпартныя тавары. Потым яна была адменена, аднак замест яе прынята пастанова № 183, якая хоць і змякчае ўмовы дзейнасці прадпрыемстваў-імпарцёраў, але ўсё ж устанаўлівае мяжу агульнай гандлёвай надбаўкі на ўзроўні 60%", — зазначыў лідэр прадпрымальніцкага руху, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international