Выбары скончыліся –запрацавалі суды

2008 2008-10-02T10:10:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На Віцебшчыне распачаліся працэсы, ініцыяваныя паводле выбарчых праблем, але знарок адкладзеныя ўладамі на пазьнейшы час

Яшчэ ў сярэдзіне верасьня моладзевы актывіст з Полацку Алесь Круткін ініцыяваў судовую справу супраць намесьніка старшыні гарвыканкаму, які забараніў правядзеньне пікетаў пад лёзунгам "Байкот 2008".  Пікет меркавалі правесьці 20-га верасьня, за тыдзень да выбараў. Але грамадзянская справа супраць чыноўніка разглядаецца ў Полацкім гарадзкім судзе толькі цяпер.

– Нам адмовілі з тае прычыны, што мы не заключылі дамовы зь міліцыяй і "хуткай дапамогай", – распавядае Алесь Круткін. – А яшчэ з прычыны таго, што ў меркаваны дзень пікету ў кінатэатры "Радзіма", каля якога мы хацелі сабрацца, заплянаваны дзіцячы сэанс. Падаючы скаргу ў суд, мы, вядома ж, спадзяваліся калі не на станоўчае вырашэньне пытаньня, дык хаця б на тое, што справа будзе разгледжана своечасова, да выбараў. Калі ж я атрымаў позву на 1-га кастрычніка, то адзінай мэтай засталася хіба што наступная: давесьці прадстаўнікам улады – мы ня станем моўчкі пагаджацца, калі нам будуць адмаўляць у праве вольна выказваць свае думкі.

2-га кастрычніка у райцэнтры Гарадок судзяць былога кандыдата ў дэпутаты парлямэнту, мясцовага апазыцыянэра Леаніда Аўтухова. Яго вінавацяць у парушэньні выбарчага заканадаўства, дакладней, нібыта без дазволу павесіў свой агітацыйны плякат у памяшканьні Гарадоцкага РАУСу.

– Па-першае, дазвол мне далі, хаця потым супрацоўнікі міліцыі гэта катэгарычна адмовілі, – кажа актывіст. – А па-другое, справу супраць мяне ўсчалі тады, калі я напісаў скаргу на дзеяньні свайго суперніка, цяпер ужо дэпутата парлямэнту Васіля Байкова. Ягоныя давераныя асобы  разьмяшчалі агітацыйныя матэрыялы дзе заўгодна – у вітрынах, на дзьвярах пад’ездаў і нават на прыдарожных слупах. Акруговая камісія, дарэчы, гэта парушэньнем не прызнала.

На думку Леаніда Аўтухова, судовыя працэсы, зьвязаныя з выбарамі, знарок адкладаліся на пазьнейшы час – каб зь Беларусі пасьпелі зьехаць міжнародныя назіральнікі, якіх улады імкнуліся пераканаць у поўнай дэмакратычнасьці і адкрытасьці  выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international