Затрыманыя ўдзельнікі акцыі пратэсту ў Віцебску

2005 2005-06-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі палітычных партыяў сабраліся 22 чэрвеня на Пляцы Волі ў Віцебску, каб выказаць сваю нязгоду з прысудам двум лідарам беларускай апазіцыі Паўлу Севярынцу ды Міколу Статкевічу. Праз 40 хвілін ад пачатку ўдзельнікі акцыі былі разагнаныя міліцыянтамі і байцамі АМОНу.

На Пляц Волі выйшлі каля двух дзесяткаў прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў. На грудзёх амаль у кожнага зь іх былі прышпіленыя партрэты Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца. Дарэчы, і сам Павал Севярынец, і ягоная маці Тацяна Севярынец таксама прыйшлі на плошчу, каб сустрэцца зь землякамі.

Праз 40 хвілін ад пачатку акцыі з’явіліся тры машыны міліцыянтаў і некалькі байцоў АМОНу. Некалькі хвілінаў удзельнікам акцыі ўдавалася стрымліваць напор міліцыянтаў, якія загадвалі ўсім разысьціся. Партыйцы пачалі пакідаць Пляц волі толькі тады, калі старшыню “Маладога фронту” Яніса Чучмана гвалтам запхнулі ў міліцэйскі легкавік.

Сябра партыі БНФ Хрыстафора Жаляпава затрымалі ўжо тады, калі ён сышоў з плошчы і рухаўся па вуліцы Леніна. Яго схапілі за рукі і пасадзілі ў машыну таксама гвалтам. Дарэчы, затрымалі яго на тэрыторыі Чыгуначнага раёну, але павезьлі ў Кастрычніцкі райаддзел. Ягоныя аднапартыйцы, заўважыўшы гэтае парушэньне, пачалі тэлефанаваць у пракуратуру Кастрычніцкага раёну. Тым часам у спадара Жаляпава ў пастарунку адабралі мабільны тэлефон, каб ён ня мог паведаміць, што зь ім адбываецца ў пастарунку.

А палове на дзевятую вечара Яніса Чучмана і Хрыстафора Жаляпава адпусьцілі. На іх абодвух склалі пратаколы за распаўсюд улётак без выходных дадзеных, зьмест якіх нясе шкоду дзяржаўнаму ладу і грамадзкаму парадку.

Цяпер пратаколы, складзеныя на Яніса Чучмана і Хрыстафора Жаляпава, будзе разглядаць раённая адміністрацыйная камісія, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international