Салігорскія маладафронтаўцы пакараныя за антываенны пікет

2008 2008-10-01T17:49:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Камісія па справах непаўналетніх вынесла папярэджаньне 16-ці гадоваму ўдзельніку акцыі каля расейскай амбасады 11 жніўня Ільлю Шылу і пакарала штрафам у 875 тыс. бел. руб (415 даляраў) ягонага брата Івана. Раней за удзел у мірнай акцыі супраць расейскага вайсковага ўварваньня былі пакараны актывісты Маладога Фронту Людзьвіся Атакулава і Андрусь Тычына.

Нагадаем, што 11 жніўня каля расейскай амбасады Малады Фронт правёў антываенны пікет. Акцыя была разагнаны міліцыяй з ужываньне фізычнай сілы і спэцсродкаў. Чацьвера ўдзельнікаў былі затрыманы, у дачыньні да кожнага былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. Андрусь Тычына, Іван і Ільля Шыла і Маўлюда Атакулава былі абвінавачаны ў парушэньня парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. На наступны дзень дзяўчына была пакараны 10-цю суткамі арышту, а на мінулым тыдні на Андруся Тычыну быў накладзены штраф у памеры 25 базавых велічыняў( 875 тыс. бел. руб).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international