Цуды ў скрынках у Слоніме

2008 2008-10-01T17:36:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паважанаму ў сваім горадзе доктару Івану Шэгу (БНФ) пратаколы даюць больш за 30% галасоў. Дзіва ў іншым: на адзіным участку ў горадзе, дзе ў камісію змог патрапіць прадстаўнік Шэгі, апазыцыянэр атрымаў перамогу. А вось на ўсіх астатніх — старшыня райвыканкаму Мечыслаў Касьцюк.

Аналягічныя дзівосы зафіксаваныя і на ўсходзе Беларусі, у Горацкай акрузе, дзе ў дэпутаты ішла ня толькі цяперашняя «народная абраньніца», але і незалежны кандыдат Андрэй Юркоў. Андрэй карыстаецца павагай людзей, якія добра ведаюць яшчэ ягонага бацьку — у свой час паважанага дырэктара дрыбінскага саўгасу. Бацька быў арганізатарам Народнага Фронту калісьці, цяпер ягоную справу працягвае сын.

На ўсіх участках, дзе былі незалежныя сябры камісій, кандыдат ад АДС Юркоў перамог. А дзе не было — «народ не аказаў яму даверу», як выражаецца Лідзія Ярмошына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international