На "Белвесьце" – масавы выхад з афіцыйнага прафсаюзу

2008 2008-10-01T15:25:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прычынай стала незадавальненьне працоўных, зь якіх адміністрацыя прадпрыемства спрабуе спагнаць грошы за нястачу.

Ужо 18 работнікаў абутковага прадпрыемства "Белвест" падалі заяву на выхад з прафсаюзу ў адказ на распараджэньне ўласнымі грашыма пакрыць нястачу 180-ці пар абутку. Сярод тых, хто хоча пакінуць дзяржаўны прафсаюз, прафорг цэху №4 Віктар Шляхцін.

– У жніўні на прадпрыемстве была рэвізія, якая выявіла нястачу, – распавядае В.Шляхцін. – Аднак ніхто дакладна не сказаў, на якую суму недалічыліся абутку, і нават што гэта за абутак – мужчынскі, жаночы, боты ці чаравікі… Аднак амаль кожнага супрацоўнікі адміністрацыя зрабіла закладнікам гэтай сытуацыі: людзі атрымалі загад добраахвотна пералічыць у фонд прадпрыемства грошы, ад 15 да 100 тысяч. Для кожнага цэху сума розная, але ніхто не тлумачыць, чым кіравалася бугальтэрыя ў сваіх падліках. А гэтыя грошы – пракладны заробак работніка за 1-2 працоўныя дні.

Віктар Шляхцін распавёў, што 30 верасьня на прадпрыемстве быў абвешчаны супольны сход адміністрацыі прадпрыемства і прафсаюзу. На яго запрасілі й тых, хто падаў заявы на выхад з прафсаюзнай арганізацыі. Але кіраўніцтву "Белвеста" не ўдалося ўгаварыць работнікаў на "дабрачынныя ахвяраваньні".

Пасьля афіцыйнага сходу незадаволеныя сабраліся разам, каб абмеркаваць сваё становішча, і выступілі зь ініцыятывай пра стварэньне на прадпрыемстве суполкі незалежнага прафсаюзу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international