Жлобінскія назіральнікі не прызналі прайшоўшыя выбары дэмакратычнымі

2008 2008-10-01T10:26:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выбары ў Жлобінскай выбарчай акрузе не былі дэмакратычнымі і свабоднымі – такія высновы зрабілі мясцовыя незалежныя назіральнікі. На працягу выбарчай кампаніі адсутнічалі роўныя ўмовы для кандыдатаў, не была забяспечана  адкрытасць пры падліку галасоў. Падчас галасавання, на меркаванне назіральнікаў, меліся значныя парушэнні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У Жлобінскай акрузе балатаваліся 2 кандыдаты – Уладзімір Батан, якога падтрымлівала ўлада, і Валерый Рыбчанка, прадстаўнік Партыі камуністаў беларускай.

“Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі з 22 вылучаных прадстаўнікоў дэмакратычных сіл улады ўключылі толькі 3 чалавек. У перыяд агітацыі не было роўных умоваў для кандыдатаў. Кандыдата ад улады вазілі на сустрэчы з выбаршчыкамі па прадпрыемствах, а іншы кандыдат не меў такой магчымасці” – гаворыць Марат Афанасьеў, назіральнік у Жлобінскай акруговай выбарчай камісіі ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ён адзначае, што выбаршчыкаў прымушалі галасаваць датэрмінова. Напрыклад, на Беларускім металургічным заводзе аб гэтым было разаслана адпаведнае пісьмо. Для чаго ўлады імкнуліся, каб як мага болей выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова?

“Ёсць падставы меркаваць, што скрыні для датэрміновага галасавання ўскрываліся, і ў іх падмянілі бюлетэні. На фотаздымках з 11 выбарчых участкаў бачна, што пячаткі, якімі апячатваліся скрыні, зменены. Па 8 выбарчых участках назіральнікі паспелі падаць заявы аб гэтым у пракуратуру” – паведаміў М. Афанасьеў.

У Жлобінскай акрузе налічылі каля 6000 несапраўдных бюлетэняў. Такая колькасць, на меркаванне назіральніка, з’явілася з-за таго, што пасля падачы заяваў бюлетэні адмыслова зрабілі несапраўднымі, каб часткова скрыць фальсіфікацыю.

“У скрынях для галасавання на даму на ўчастку № 14 аказалася больш бюлетэняў, чым у асноўнай скрыні – адзначае М. Афанасьеў. – Падлік бюлетэняў па скрынях, паводле Выбарчага кодэкса, павінен быць раздзельным. Аднак многія ўчастковыя камісіі змешвалі бюлетэні з асноўных скрыняў з бюлетэнямі датэрміновага і выязднога галасавання. Такім чынам можна скрыць фальсіфікацыі.”

28 верасня ў 22 гадзіны 30 хвілін кіраўніцтва акруговай камісіі аб’явіла, што камісія перапыняе працу да 11 гадзін наступнага дня. Аднак назіральнікі з вуліцы бачылі, што асвятленне ў памяшканнях камісіі не выключылі.

“Верагодна, там рабілася нешта таемнае. Уначы Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі аб’явіла вынікі выбараў, у тым ліку і па Жлобінскай акрузе. А 29 жніўня, калі назіральнікі з’явіліся ў Жлобінскую камісію, ім быў прадстаўлены ўжо гатовы пратакол аб выніках галасавання па акрузе” – распавёў М. Афанасьеў.

На думку назіральніка, для таго, каб выбары праходзілі справядліва, неабходна ўключаць у выбарчыя камісіі прадстаўнікоў усіх палітычных сіл і стварыць роўныя магчымасці агітацыі для ўсіх кандыдатаў. Кандыдаты праводзіць мець магчымасць праводзіць адрытую палеміку паміж сабой ў сродках масавай інфармацыі і адмяніць датэрміновае галасаванне ў тым яго выглядзе, як яно праходзіць цяпер. Неабходна увесці таксама празрыстыя скрыні для галасавання, лічыць М. Афанасьеў.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international