Мазыр: Банкет для тых, хто забяспечыў перамогу

2008 2008-09-30T13:35:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нечаканы працяг паседжання акруговай камісіі Мазырскай выбарчай акругі №42 прыйшлося  назіраць Леаніду Арлову, аднаму з кандыдатаў у дэпутаты па гэтай акрузе, калі  ён прыйшоў  падаваць скаргу на вынікі выбараў.

“Паседжанне” акруговай камісіі, на якое не быў запрошаны толькі вылучэнец ад АГП А.П. Пятухоў, праходзіла ў выглядзе фуршэта-банкета. Як аказалася, арганізатарам “паседжання” з’яўляўся другі прэтендэнт на дэпутатскае месца Арцюшэнка, які па агучаных акруговай камісіяй выніках набраў 65,7% галасоў выбаршчыкаў.

Новаспечаны дэпутат святкаваў  сваю “перамогу” з тымі, хто забяспечыў  яе.  У працоўны час, у апірышчы мясцовай вертыкалі, парушаючы Дырэктыву № 1, па якой увесь астатні працоўны люд  жорстка караюць. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international