Віцебск: Вынікі выбараў падводзілі "працоўныя групы"

2008 2008-09-30T13:11:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйнае паседжанне акруговай камісіі па Віцебскай сельскай выбарчай акрузе №21 адбылося ў 13 гадзін наступнага пасля выбараў дня. Сябры камісіі падпісалі пратакол, з якога вынікае, што кандыдат ад улады перамог апазіцыянера з 15-кратнай перавагай. Гэта ў сярэднім, а па перадавым (у выбарчым плане) Віцебскім раёне кандыдат Байкоў набраў галасоў аж у 40 разоў болей за кандыдата ад БНФ Аўтухова.

21-я акруговая камісія складаецца з трох сяброў ад Гарадоцкага, дваіх ад Шумілінскага, сямі ад Віцебскага раёнаў і аднаго прадстаўніка ад пасёлка Руба.  Гэта нармальна, але парушэннем стала тое, што акруговая камісія была падзеленая на тры раённыя часткі, і кожная частка дзейнічала як раённая група акруговай камісіі. А такіх раённых груп акруговай камісіі Выбарчым кодэксам не прадугледжана. Гэтыя два -- тры чалавекі разглядалі ў раёнах скаргі і заявы выбаршчыкаў, выносілі па іх рашэнні. Пра што і было дакладзена на выніковым паседжанні.

"Двойкі" і "тройкі" толькі пасля зацвярджэння ў райвыканкаме пратаколаў участковых камісій прымалі гэтыя пратаколы ад старшыняў участковых камісій. Шумілінская "двойка" заявіла: былі адмысловыя меркаванні сяброў участковых камісій, але якія менавіта -- не агучыла.

Яшчэ больш сур'ёзнае парушэнне -- стварэнне па загадзе райвыканкамаў працоўных груп па кантролі за падвядзеннем вынікаў галасавання. У Шумілінскім раёне ў памяшканне, дзе працоўная група райвыканкама апрацоўвала вынікі галасавання, не дапусцілі нават назіральнікаў АБСЕ. Прычым гэта адбывалася на вачах у шумілінскіх сяброў акруговай камісіі, якія пабаяліся нават рот адкрыць. Пабаяліся, таму што падлік галасоў вядуць райвыканкамы, а не акруговая камісія.

Спроба старшыні акруговай камісіі апраўдаць існаванне працоўных груп цяжкасцю падліку галасоў – нічога агульнага з законам не мае. Намеснік старшыні акруговай камісіі заявіў, што стварэнне пры рай-аблвыканкамах працоўных груп не супярэчыць Выбарчаму кодэксу, паколькі яны не ўмешваюцца ў працэс галасавання. У працэс галасавання, магчыма, і не ўмешваюцца. Затое ўмешваюцца ў працэс устанаўлення вынікаў галасавання.

Назіральнікі АБСЕ выказалі пажаданне: на наступных выбараў працоўныя групы не ствараць. Але для гэтага шмат што трэба змяніць у арганізацыі выбарчага працэсу ў краіне.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international