Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Ціск спэцслужбамi на сьвядомых студэнтаў працягваецца.

22.06.2005.

Прадстаўнікі спэцслужбаў цікавяцца студэнткай МДЛУ Ганнай Красновай. Учора 20 чэрвеня, перад іспытам да яе падыйшоў супрацоўнік КДБ і правёў размову аб яе прыватным жыцьці.

20 чэрвеня ў 10.00 перад пачаткам іспыту па Гістарычнай граматыцы беларускай мовы да Ганны падыйшоў чалавек у цывільным, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Пытаньні тычыліся яе асабістага жыцьця. Аляксандр – так ён прадставіўся – найбольш распытваў пра стажыроўку ў Бэрліне восеньню 2003 -- вясной 2004 годзе, калі Ганна па праграме Эўразьвяза “Моладзь”як валянтэр працавала ў грамадзка-сацыяльным сэктары. Гэтаксама ён задаваў шмат агульных пытаньняў, якія ня тычыліся тэмы размовы. Ганна лічыць гэта няўдалай спробай паўплываць на яе грамадзкую пазыцыю і лічыць, што ўнівэрсытэт павінен быць месцам навучаньня, а не сродкам уплыву на асобу.

Нагадаем, што гэта не адзінкавы выпадак за апошні час. Так, увесну з шэрагам Сябраў ЗБС былі праведзены размовы з прадстаўнікамі адміністрацый унівэрсытэту. Вядомыя спробы прымусіць студэнтаў пісаць тлумачальныя ў дэканаты, аб заангажаванасьці ў дзейнасьці арганізацыі. Таксама вельмі паказальным фактам з’яўляецца выключэньне студэнткі журфака БДУ, карэспандэнткі “Народнай Волі”. Улады Беларусі вырашылі канчаткова “разабрацца з непадуладнымі студэнтамі”. 23 траўня выйшаў загад "Аб мерах па недапушчэньні спробаў уцягваньня навучэнцаў і студэнтаў у супрацьпраўную дзейнасьць палітычнага толку". Нядзіва, што часам прыходзіцца ісьці на радыкальныя меры. Прыкладам, галадоўка навучэнцаў і студэнтаў у Жодзіна.

У зьвязку з гэтымі падзеямі актывісты Задзіночаньня Беларускіх Студэнтаў заяўляюць, што нягледзячы ні на якія пагрозы, уціск і бязглуздыя абвінавачваньні, ЗБС будзе працягваць змагацца за правы як сваіх сябраў, так і іншых студэнтаў, ніводзін зь якіх не застанецца без дапамогі ў выпадку несправядлівага стаўленьня адміністрацыі навучальнае ўстановы і іншых структураў.

Прэсавая служба ЗБС
Менск, вул. Дарашэвіча, 4-2, т./факс (017) 2322743,
8-029-608-44-83
e-mail: infa@bsa.org.by
http://bsa.org.by

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования